Усе навіны

«Будаўнік» прайграў у 14-м матчы запар

10 сакавіка 2023, 18:14

10 сакавіка ў матчы 27-га тура чэмпіянату Расіі па валейболе мінскі «Будаўнік» прайграў «Нафтавіку» (1:3). Для беларускай каманды паражэнне стала 14-м запар.

Каманда замыкае турнірную табліцу. У яе актыве толькі дзве перамогі. Апошняя была зафіксаваная 27 снежня ў паядынку супраць «Новы» (3:1).

Турнірнае становішча: Зеніт-Казань – 24 перамогі – 2 паразы (73 ачкі), Дынама Масква – 24-2 (70), Зеніт Санкт-Пецярбург – 21-5 (64), Лакаматыў – 20-6 (55), Белагор'е – 18-8 (53), Урал – 16-10 (46), Кузбас – 15-11 (43), Факел – 14-12 (46), Дынама-ЛВ – 14-12 (42), Енісей – 13-14 (38), АСК – 8-18 (24), Газпрам-Югра – 7-19 (26), Нафтавік – 6-21 (16), Югра-Саматлар – 4-22 (14), Нова – 4-23 (13), Будаўнік – 2-25 (7).