Усе навіны

«Будаўнік» вылецеў з Д1 Расіі

17 траўня, 16:56

Сёння, 17 мая, «Будаўнік» уступіў «Цюмені» ў другім стыкавым матчы за права згуляць у Д1 Расіі – 1:3 (23:25, 25:18, 23:25, 22:25).

Першы паядынак таксама скончыўся перамогай расійскай каманды – 3:1 (25:20, 25:22, 16:25, 29:27).

Такім чынам, «Будаўнік» пакінуў элітны дывізіён чэмпіянату Расіі.

Адзначым, што за сезон у расійскай Суперлізе мінчане атрымалі ўсяго 2 перамогі і зведалі 36 паражэнняў (з улікам стыкавых матчаў).