Усе навіны

Ала Цяцерына: «Грандыёзны поспех, што беларускія валейбалісты могуць гуляць з расiянамі»

Генеральны сакратар БФВ Ала Цяцерына лічыць поспехам удзел беларускіх каманд у сумесных з Расіяй турнірах.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Што ў далейшых планах галоўных каманд і маладзёжных дружын?

– У плане спаборніцкай практыкі час і для беларусаў, і для расiян зараз няпросты. Але затое ў нас ёсць выдатная магчымасць набірацца досведу ў матчах расійскай Суперлігі.

Акрамя таго, і нашы маладзёжныя каманды могуць спаборнічаць з расійскімі аднагодкамі. Падкрэслю, гэта грандыёзны поспех, што беларускія валейбалісты могуць гуляць з расіянамі, бо расійскі валейбол з'яўляецца адным з наймацнейшых у свеце, у яго даўнія традыцыі, шмат перамог на самых прэстыжных турнірах – алімпіядах, чэмпіянатах свету і Еўропы.

Акрамя таго, мы будзем выкарыстоўваць любую магчымасць, каб згуляць і ў іншых краінах. Дарэчы, летам нашу жаночую зборную запрасілі на таварыскі турнір у Азербайджан, ёсць варыянты выступіць у Арменіі, Кыргызстане, таму глядзім у будучыню з аптымізмам.

Спадзяюся, што пасля зняцця абмежаванняў зможам у поўным узбраенні вярнуцца на міжнародную арэну і паказаць годны ўзровень, – сказала Цяцерына.