Экс-гулец «Шахцёра» Марчанка: «Да еўракубкаў пісаў у федэрацыю Расіі пра пачатак кар'еры ў Беларусі, каб не лічыцца легіянерам»
Расійскі экс-валейбаліст салігорскага «Шахцёра», цяпер гулец «Белагор'я» з Д1 Расіі, Андрэй Марчанка распавёў пра свае сувязі з Беларуссю.
– Як ты апынуўся ў Беларусі?
– У мяне бацька сам беларус, з Гомельскай вобласці. Гэта значыць бацькі дапрацавалі, пайшлі на пенсію ўжо, ваенная пенсія там, і ўсё – мы вырашылі з сям'ёй пераехаць у Беларусь, бліжэй да сваякоў бацькі. У прынцыпе, там і пачалася мая кар'ера.
Я пачаў займацца валейболам менавіта ў Беларусі. І калі пачаліся нейкія еўракубкі з «Шахцёрам», мне сказалі напісаць паперу на федэрацыю Расіі пра тое, што я пачаў менавіта ў Беларусі, каб спартыўнае грамадзянства ў мяне было беларускае.
Магчыма, тады я б гуляў менш, бо на той момант я лічыўся б легіянерам. Два легіянеры ў нас дазвалялася. То бок, я быў бы трэцім, таму што на той момант у нас расійскія гульцы лічыліся легіянерамі. Гэта цяпер – так, ужо не лічацца, а на той момант у нас заўсёды было два легіянеры, і я, атрымліваецца, быў бы за бортам.
– Найлепшы валейбаліст, які нарадзіўся ў Беларусі?
– Я думаю, што гэта [Аляксандр] Буцько, напэўна. Чалавек з вялікім досведам, алімпійскі чэмпіён, – адзначыў Марчанка.