Усе навіны

Віктар Бекша: «Шахцёр» хоча вярнуцца ў чэмпіянат Расіі. Гэта шлях да таго, каб беларускія гульцы развіваліся»

Галоўны трэнер «Шахцёрa» Віктар Бекша распавёў, што каманда хоча вярнуцца ў чэмпіянат Расіі.

– «Сталіца» у пачатку гэтага сезона намякала, што не супраць вярнуцца ў расійскую Суперлігу. А «Шахцёр»?

– Так, вядома! Мы адчулі смак Суперлігі і хочам гуляць на такім высокім узроўні.

Наймацнейшы дывізіён чэмпіянату Расіі – гэта шлях да таго, каб беларускія гульцы развіваліся.

Калі ў нас атрымаецца гуляць у Суперлізе, будзем рады. Вельмі гэтага хочам.

– Далей вы працягнеце сваю барацьбу ў чэмпіянаце Беларусі. Якія глабальныя задачы там?

– У нас не можа быць іншых задач, як толькі выйграваць. Ідзем за чэмпіёнствам! – Сказаў Бекша.