Усе навіны

Экс-валейбаліст Удрыс стаў псіхолагам у ініцыятыве па дапамозе палітвязням «Вольныя»

8 студзеня, 20:07

Беларускі экс-валейбаліст Артур Удрыс стаў псіхолагам у ініцыятыве па дапамозе палітвязням «Вольныя».

Раней пасля завяршэння кар'еры спартсмен атрымаў вышэйшую адукацыю па псіхааналізе.

Удрыс будзе выступаць экспертам у матэрыялах «Вольных», а таксама праводзіць асабістыя кансультацыі.