Усе навіны

Цяцерына пра міжнародны бан: «Міжнародная федэрацыя нарабіла спраў, а цяпер як вярнуць? Патрэбныя смеласць і геройства»

17 студзеня, 11:58

Генеральны сакратар Беларускай федэрацыі валейбола Ала Цяцерына распавяла аб вяртанні на міжнародную арэну.

– Усе мы зачакаліся вяртання на міжнародную арэну. Ці ёсць нейкія чуткі, навіны на гэты конт?

– Чакаем, але нічога не адбываецца. У кулуарах ідзе праца, перамовы. Міжнародная федэрацыя нарабіла спраў, а цяпер як вярнуць? Вы ж разумееце, якое супрацьдзеянне ў тых, хто гэта пралабіраваў. Тут ужо патрэбныя нейкая смелася і геройства. Усе спадзяюцца на выбары, якія будуць у МАКе. Зімнікаў ужо пачынаюць дапускаць, вельмі шмат размоў пра гульнявікоў. Можа быць, спачатку юніёраў першымі дапусцяць. Ёсць жа Еўрапейскі фестываль – грандыёзныя спаборніцтвы, дзе нашы заўсёды выступалі і вельмі паспяхова. Быццам бы, МАК гэты допуск аддае на рашэнні Еўрапейскім федэрацыям. Але там жа адбор, проста так не патрапіць. Ты павінен заняць на чэмпіянаце Еўропы пэўнае месца, каб цябе туды ўзялі.

– Калі, на ваш погляд, пяройдуць да дзеянняў?

– Ніхто не ведае. Усе разумеем, што хутка. Еўрапейская глядзіць на Міжнародную федэрацыю, міжнародная – на МАК, а МАК не ведаю, куды глядзіць, шчыра. Напэўна, чакаюць, калі кагосьці выберуць. І, вядома, палітычная сітуацыя на гэта ўплывае, - сказала Цяцерына.