Усе навіны

Цяцерына пра заробкі ў беларускім валейболе: «Плюс-мінус паўтары тысячы долараў. Мне так здаецца, але нават, напэўна, менш»

17 студзеня, 13:33

Генеральны сакратар Беларускай федэрацыі валейбола Ала Цяцерына распавяла пра заробкі ў беларускім валейболе.

– Колькі ў сярэднім зарабляе звычайны гулец чэмпіянату Беларусі?

– Плюс-мінус паўтары тысячы долараў. Мне так здаецца, але нават, напэўна, менш. Гэта няшмат. А калі казаць пра мужчынскую лігу Расіі, то, думаю, ад дзесяці пачынаецца.

– За кошт фінансавага складніка захоўваецца матывацыя спартсменаў ці гэта толькі жаданне дарасці да добрага гульца і з'ехаць?

– У кожнага свая мэта. Што тычыцца моладзі, то ніхто для іх не закрываў іншыя клубы. Што добра, дык гэта тое, што ў маладых засталася магчымасць стаць легіянерам. Што тычыцца Расіі, то там мы не легіянеры. Можна паехаць у Турцыю, Кітай – гэта дазволена. Чым лепш ты гатовы, тым больш цябе ў свеце ведаюць. Беларускіх гульцоў ведаюць ва ўсім свеце, у нас ёсць валейбалісты сусветнай велічыні. Мне не сорамна гэта нават казаць. Часам пытаюцца пра Бабкевіча: «А што, ён таксама ваш?» Мы ганарымся, што ў нас такія ёсць і не адзін. Бабкевіч, вядома, адзін, асабняком стаіць, але добрых гульцоў шмат. І дзяўчынкі ёсць, бачу цікавасць. Розніца ў заробку зразумелая, у іх рынкавы попыт на гульца: колькі каштуе, столькі і гатовыя плаціць, а мы так не можам. Мы даем магчымасць быць легіянерам у іншай краіне, калі ласка. Потым прыязджай у зборную, гуляй за сваю краіну. Так усё і робяць, – сказала Цяцерына.