Усе навіны

Касцючык выйграла чэмпіянат Расіі ў складзе калініградскага «Лакаматыва»

Калінінградскі «Лакаматыў» абыграў казанскае «Дынама» ў фінале чэмпіянату Расіі па валейболе сярод жанчын (3:2 у серыі да трох перамог).

Сённяшні матч скончыўся перамогай «Лакаматыва» – 1:3 (25:21, 19:25, 28:26, 25:21).

У складзе «Лакаматыва» выступае беларуска Вера Касцючык.

Перамога ў турніры стала першай для валейбалісткі, раней яна тройчы выйгравала сярэбраныя медалі (2022, 2023, 2024) і станавілася бронзавым прызёрам (2020) чэмпіянатаў Расіі.