Усе навіны

Кіраўнік «Шахцёра» Старцаў: «У Еўропу Беларусь вернуць. За пуцёўку ў еўракубкі чэмпіён няхай гуляе з тым клубам, які будзе ў чэмпіянаце Расіі»

Старшыня «Шахцёра» Валерый Старцаў прапанаваў розыгрыш пуцёўкі ў еўракубкі ад Беларусі.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Вядома, перад намі адкрыецца Еўропа. Спрэчкі тут няма. Сёння ці заўтра, але гэта адбудзецца. Каб чэмпіён Беларусі гуляў з той камандай, якая гуляе ў чэмпіянаце Расіі, за тое, каб удзельнічаць у еўракубках ад Беларусі, – сказаў Старцаў.