Усе навіны

Аксана Шаўчэнка: «Мінчанка» прыкладзе ўсе намаганні, каб не падвесці Беларусь. Пра задачы пагаворым пазней»

Старшыня ВК «Мінск» Аксана Шаўчэнка распавяла пра змену пакаленняў у «Мінчанцы».

Па выніках сезона каманда заняла 11-е месца ў чэмпіянаце Расіі, не выйшла ў плэй-оф. Затое выйграла чэмпіянат Беларусі.

– Наколькі новая каманда будзе мацней?

– Цяпер пра гэта цяжка сказаць. Мы, вядома, прыкладзем усе намаганні, каб не падвесці горад, краіну. Бо я разумею, што за нас заўзеюць, за намі назіраюць, намі ганарацца.

У нас вялікая школа. Яны таксама бяруць з нас прыклад. Будзем старацца, канешне, быць лепш, чым сёння.

– А задачы?

– Пра задачы пагаворым пазней, – сказала Шаўчэнка.