Гулец «Мінчанкі» Сталяр: «Вельмі моцна хачу вярнуцца ў Еўропу. Калі спяваеш гімн роднай краіны, перамагаеш. Гэта неверагодныя эмоцыі»
Валейбалістка «Мінчанкі» Надзея Сталяр падзялілася меркаваннем пра адхіленне зборнай Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
– Наколькі моцна сумуеце па зборнай?
– Вельмі моцна. Для мяне гэта вельмі балючая тэма. Я так моцна хачу вярнуцца ў Еўропу, пагуляць.
Выпрабаваць гэтыя эмоцыі – яны не зраўняцца ні з чым. Так, расійскі чэмпіянат – гэта крута, беларускі – клас. Але калі ты выступаеш, стаіш і спяваеш гімн сваёй роднай краіны, перамагаеш. Гэта неверагодныя эмоцыі.
Вельмі чакаем, калі нам дазволяць, і мы вернемся зноў у бой, з новымі сіламі, – сказала Сталяр.