Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Селімаў пра Лігу Паддубнага: «75% праглядаў прыходзіцца на ЗША. Гэта кажа пра тое, што Ліга Паддубнага мае велізарны патэнцыял»

18 студзеня 2023, 13:40

Кіраўнік беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў падзяліўся меркаваннем пра міжнародную барцоўскую Лігу Паддубнага, а таксама падзяліўся планамі на міжнародны «Турнір Івана Ярыгіна», які адбудзецца 25-30 студзеня ў Краснаярску.

Адзначым, што абодва турніры – расійскія.

Нагадаем, што шматлікія беларускія каманды і спартсмены былі адхілены ад шэрага міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– 75% праглядаў Лігі Паддубнага прыходзіцца на ЗША. Гэта кажа пра тое, што Ліга Паддубнага мае велізарны патэнцыял. Туды хочуць прыехаць вельмі шмат камандаў, таму што там разыгрываюцца вялікія прэміяльныя, што нязвыкла для нашага віду спорту.

І гэта такі добры камерцыйны старт, дзе вынікі ацэньваюцца па заслугах. І наперадзе ярыгінскі турнір – туды павязём, напэўна, чалавек максімум 10. Там галоўныя трэнеры нацыянальнай зборнай яшчэ будуць складаць каманду, – сказаў Селімаў.