Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Указаны ў штаце БФСТ «Дынама» на 2024-ы падпісант за рэжым Кадзімагамедаў атрымаў допуск на Алiмпiяду

20 ліпеня 2024, 10:04

Беларускi барэц вольным стылем Магамедхабіб Кадзімагамедаў, які ўзяў ліцэнзію ў вагавой катэгорыі да 74 кг, атрымаў допуск на АГ-2024 у якасці нейтральнага атлета.

Нагадаем, натуралізаваны расiянiн – падпісант за рэжым, а ў «спісачным складзе» зборнай Беларусі на 2024 год быў пазначаны членам штата «сілавога» БФСТ «Дынама».

Да гэтага на Гульні былі заяўлены 16 беларускіх спартсменаў. З іх спісам можна азнаёміцца ​​тут.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў вызначае спецыяльна створаная МАК камісія AINERP. Абмежавальныя захады ўведзеныя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Беларускія барцы ўзялі 10 неіменных ліцэнзій на Алімпіяду, аднак з гэтых 10 чалавек быў дапушчаны на АГ толькі Абубакар Хаслаханаў, а беларуская федэрацыя адмовілася адпраўляць на Алімпіяду тых, хто не браў ліцэнзіі самастойна.