Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 11:44Tribuna.com
Усе навіны

Кадзiмагамедаў і яшчэ тры «вольнікі» стартуюць з 1/16 фіналу ў вазе да 74 кг на Алімпіядзе, астатнія – з 1/8 фіналу

9 жніўня на Алімпіядзе ў Парыжы стартуе турнір па вольнай барацьбе ў вазе да 74 кг.

Беларускi спартсмен Магамедхабіб Кадзiмагамедаў пачне свой шлях з 1/16 фіналу. Ён правядзе свой паядынак у 12:21 супраць прадстаўніка Узбекістана Разамбека Джамалава.

Адзначым, з 1/16 фіналу стартуе толькi дзве пары, другая – італьянец Франк Чаміза Маркес і іранец Юнес Эмамі. Астатнiя 14 барцоў пачнуць турнір са стадыі 1/8 фіналу.

Нагадаем, спартсмены з Беларусі ўдзельнічаюць у Гульнях у статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN). Абмежавальныя захады ўведзеныя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Натуралізаваны расiянiн, падпісант за Лукашэнку Кадзімагамедаў атрымаў нейтральны статус, нягледзячы на ​​тое, што ў «спісачным складзе» зборнай на 2024-ы быў пазначаны як член «сілавога» БФСТ «Дынама».