Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Алімпіяда, 10 жніўня: Ціханцоў – з бронзай, Кравец, Трушкіна і Кадзімагамедаў без медалёў

10 жніўня 2024, 15:33

У суботу, 10 жніўня, у Парыжы працягваюцца Алімпійскія гульні-2024.

Прадстаўляем вашай увазе ўсе старты дня з удзелам беларускіх спартсменаў, якія выступаюць у нейтральным статусе. Абмежавальныя меры ўведзены ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Вольная барацьба

12.00 – Магамедхабіб Кадзімагамедаў у суцяшальным турніры сустрэўся з Таймуразам Салказанавым, які выступае за Славакію. Паядынак завяршыўся з лікам 6:6, але па дадатковых паказчыках пераможцам стаў Кадзімагамедаў.

У наступным раундзе спартсмен сустрэўся з прадстаўніком Албаніі Чэрменам Валіевым, дзе ўступіў (2:12) і пазбавіўся шанцаў на 3-е месца.

Байдарка-адзіночка. 1000 м

12.20 – Уладзіслаў Кравец у паўфінале з вынікам 3:29.64 выйшаў у фінал А. У сваім заездзе ён фінішаваў 4-м.

Цяжкая атлетыка

12.30 – Яўген Ціханцоў у катэгорыі да 102 кг заваяваў бронзу (402 кг).

Каноэ-адзіночка. 200 м

12.40 – Юлія Трушкіна выступіла у паўфінале і аформіла выхад у фінал А.

Байдарка-адзіночка. 1000 м

14.10 – Уладзіслаў Кравец у фінале А заняў 4-е месца.

Каноэ-адзіночка. 200 м

14.50 – Юлія Трушкіна ў фінале А заняла 5-е месца.