Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 11:44Tribuna.com
Усе навіны

Трэнер Янкоўскі: «Не хацеў выносіць у прэсу, але Кадзімагамедаў выступаў з траўмай. Не трэба было, каб ведалі супернікі»

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Іван Янкоўскі распавёў, што Магамедхабіб Кадзімагамедаў выступаў на Алімпіядзе з траўмай.

– Не хацеў адразу ў прэсу гэта выносіць, але ў першым перыядзе калена хруснула ў завязцы. Магчыма, гэта і адбілася, але Хабіб быў настроены дадаць у другім перыядзе.

У калене нестабільнасць, хаця трэба яшчэ агледзець яго больш уважліва. Але пакуль шанцы ёсць – не трэба, каб супернікі ведалі пра гэта.

У завязках павінны быць рухомыя расцягнутыя суставы – такі ўзровень канкурэнцыі тут: усе добра падрыхтаваны, – сказаў Янкоўскі.