Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Памёр трохразовы чэмпiён АГ Мядзведзь

2 верасня 2024, 10:17

Экс-барэц Аляксандр Мядзведзь памёр на 87 годзе жыцця.

За гады спартыўнай кар’‎еры Мядзведзь тры разы заваёўваў золата Алімпійскіх гульняў. Таксама ў яго 7 залатых медалёў чэмпіянатаў міру, ён з’‎яўляўся 9-разовым пераможцам першынства СССР.

Мядзведзь прызнаваўся найлепшым спартсменам Беларусі XX стагоддзя, найлепшым барцом XX стагоддзя, найлепшым барцом вольнага стылю ў гісторыі сусветнага спорту, быў уключаны ў Залу спартыўнай славы барацьбы.

У канцы 2020-га Мядзведзь увайшоў у лік першых падпісантаў ліста за рэжым Аляксандра Лукашэнкі.