Алім Селімаў: «З-за розных палітычных момантаў, многія краіны неахвотна згаджаюцца ехаць у Беларусь»
Кіраўнік беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў падзяліўся меркаваннем пра геаргафюі супернікаў.
– Калі казаць пра наступны каляндарны год: якія на яго планы? Ці будуць нашы атлеты стажыравацца ў Расіі? Бо расійская школа славіцца на ўвесь свет.
– Трэці год мы шчыльна працуем з расійскай камандай. Яны актыўна едуць да нас, мы ездзім да іх. Але гэтым не абмяжоўваемся.
Пасля турніру памяці Аляксандра Васільевіча Мядзведзя на базе ў Стайках у нас засталася трэніравацца каманда Азербайджана. Зборная Бахрэйна прыязджала да нас. З гэтымі краінамі ў нас ёсць дамова пра партнёрства.
Таму плануем выязджаць не толькі ў Расію. Ёсць яшчэ Іран, Кыргызстан, Казахстан. Запрашаем іх да нас.
Але, на жаль, з-за розных палітычных момантаў, многія краіны неахвотна згаджаюцца ехаць у Беларусь, – сказаў Селімаў.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.