Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 11:44Tribuna.com
Усе навіны

«Вялікая Расія зрабіла з іх спартсменаў». Паміж прэзідэнтам Федэрацыі барацьбы Расіі і экс-расіянінам, які выступае за Албанію, адбыўся канфлікт на ЧЕ

Паміж прэзідэнтам Федэрацыі спартыўнай барацьбы Расіі (ФСБР) Міхаілам Маміашвілі і былым расійскім барцом Чармэнам Валіевым, які выступае за Албанію, адбыўся канфлікт.

Інцыдэнт адбыўся падчас узнагароджання на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе ў Славакіі. Валіеў атрымаў перамогу ў катэгорыі да 74 кг у вольнай барацьбе. Маміашвілі, які ўзнагароджваў прызёраў спаборніцтваў, нешта сказаў Валіеву на п'едэстале і груба павесіў яму медаль на шыю.

Віцэ-прэзідэнт Федэрацыі спартыўнай барацьбы АР Крым Імран Усеінаў паведаміў, што Маміашвілі назваў Чармэна здраднікам.

«Як паведамляюць нашы хлопцы са зборнай, якія цяпер знаходзяцца на ЧЕ, за кулісамі канфлікт працягнуўся сутычкай», – сказаў Усеінаў.

У каментары расійскаму прапагандысцкаму выданню «Спорт-Экспрэс» Маміашвілі заявіў, што толькі павіншаваў Валіева.

«Я павіншаваў яго з перамогай, пажадаў поспеху. Можа, ён здзівіўся, што я ўзнагароджваю яго. Бо яшчэ год таму, літаральна за чатыры месяцы да Алімпіяды, ён быў у нашай зборнай. Нацыянальная каманда яго рыхтавала, але сёння ён пад албанскім флагам са слязамі на вачах. Можа, яго гэта збянтэжыла?

Вось такім, як Чармэн, якая розніца, які флаг? Сёння – албанскі, заўтра – балгарскі. Гэта маладыя хлопцы, якія, на жаль, не зусім разумеюць каштоўнасць флага на сваіх плячах.

Яны не разумеюць адказнасці за краіну, якая іх зрабіла і дала ім магчымасць. Так, часам у няпростых умовах, аднак вялікая Расія зрабіла з іх спартсменаў. А так – албанскі флаг ім у рукі», – сказаў Маміашвілі.

Відэа інцыдэнту падчас узнагароджання тут.