Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 11:44Tribuna.com
Усе навіны

Беларуска Варакіна заняла 3-е месца на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе

Беларуска Наталля Варакіна стала бронзавай прызёркай чэмпіянату Еўропы па вольнай барацьбе, які праходзіць у Браціславе, Славакія.

Спартсменка заняла 3-е месца ў самай лёгкай вагавой катэгорыі да 50 кг. Наталля стартавала на турніры з перамогі над Агатай Валерзак з Польшчы, але ў чвэрцьфінале ўступіла турчанцы Эвін Дэмірхан.

У далейшым турчанка дайшла да фіналу, што дазволіла Варакінай пазмагацца за медаль у суцяшальным турніры.

Суперніцай беларускі ў паядынку за бронзу стала румынка Рыгора Вук. Наша спартсменка перамагла саперніцу з лікам 4:1.