Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 11:44Tribuna.com
Усе навіны

Беларуска Шаўчук выйграла ЧЕ па вольнай барацьбе

У Браціславе праходзіць чэмпіянат Еўропы па вольнай барацьбе.

Сярод удзельнікаў – нейтральныя спартсмены з Беларусі.

Чэмпіёнкай у вагавой катэгорыі да 68 кг стала Аліна Шаўчук.

Беларуска ў фінале перамагла прадстаўніцу Румыніі Кацярыну Зялёных.

Шаўчук з'яўляецца дзейнай чэмпіёнкай Еўропы-U23 і прызёрам чэмпіянату свету сярод моладзі.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.