Tribuna/Барацьба/Блогі/Каму ад Беларусі свецяць алімпійскія медалі ў Парыжы? Паўтор правальнага Токіа ўжо будзе поспехам

Каму ад Беларусі свецяць алімпійскія медалі ў Парыжы? Паўтор правальнага Токіа ўжо будзе поспехам

Але можна і верыць у лепшае.

Аўтар — bytribuna com
Каму ад Беларусі свецяць алімпійскія медалі ў Парыжы? Паўтор правальнага Токіа ўжо будзе поспехам

Калі два гады таму міжнародныя федэрацыі масава адхілялі белспорт у адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022-га працягвае Расія ва Украіне пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі, паўставала пытанне аб тым, ці паедзе на Алімпіяду-2024 хоць нехта з краіны. Але час ішоў, атлетаў сталі дапускаць у нейтральным статуце – і сёння ў беларускіх спартсменаў ужо 19 алімпійскіх ліцэнзій, і гэта яшчэ не ўсё.

Пры гэтым колькасць беларускіх медалёў на летніх Гульнях няўхільна зніжаецца: 14 у Пекіне, 10 у Лондане, 9 у Рыа, 7 у Токіа. А колькі можа быць у Парыжы? Разбіраемся.

Пакуль больш за ўсё беларускіх ліцэнзій – у дужанні, адразу сем. Адбор там просты: па пяць пуцёвак у кожнай катэгорыі разыгралі на ЧС-2023, па дзве – на чатырох рэгіянальных адборах (Еўропа, Азія, абедзве Амерыкі і Афрыка з Акіяніяй) плюс яшчэ тры на сусветным адборы, які яшчэ не прайшоў, у адрозненне ад астатніх пералічаных спаборніцтваў.

Прэтэндэнткай на медалі адназначна варта лічыць Ванэсу Каладзінскую – яна ўзяла срэбра леташняга ЧС, плюс у яе ёсць бронза мінулых Гульняў, то бок станоўчы досвед. Клас спартсменка пацвердзіла, выйграўшы ЧЕ-2024. Вось толькі яна зʼяўляецца сябрам «сілавога» таварыства «Дынама», а ў канцы 2023-га рэжымныя стужкі навін стракацелі паведамленнямі пра узнагароджанне Каладзінскай як інструктара ў структуры «МУС» Лукашэнкі – а значыць, па допуску да Парыжа ёсць вялікія пытанні.

Можа прэтэндаваць на медалі і Ірына Курачкіна. Так, на ЧС-2023 яна саступіла дарогу да ліцэнзіі польцы Ангеліне Лысак, але на ЧЕ-2024 узяла ў суперніцы рэванш і выйграла турнір, а потым забрала пуцёўку на еўрапейскім адборы. Плюс у Курачкінай таксама ёсць алімпійскі поспех – срэбра Токіа. Зрэшты, яна таксама належыць да «Дынама».

20-гадовы дагестанец Абубакар Хаслаханаў прайграў схватку за бронзу ЧС-2023, але ўсё ж узяў пуцёўку на АГ у дадатковым матчы, а затым забраў бронзавы медаль ЧЕ-2024. Але барэц грэка-рымскага стылю ў выпадку трапляння на Гульні зноў будзе мець справу з больш вопытнымі супернікамі, так што шанцы на медалі ацэнім ніжэйшы, чым у жанчын.

Яшчэ чатыры «вольнікі» прабіліся на АГ праз еўрапейскі адбор – і верагоднасць іх узнагарод выглядае малой. Так, яшчэ адзін дагестанец Магамедхабіб Кадзімагамедаў браў срэбра АГ-2020, а цяпер стаў віцэ-чэмпіёнам ЧЕ-2024 – але свежая ўзнагарода ўзятая ў больш цяжкай вазе, чым алімпійская катэгорыя спартсмена. А яшчэ ён, як і Дзяніс Храмянкоў і Аляксандр Гуштын, стаў часткай беларускага правалу на ЧС-2023. Арыян Цютрын на тым турніры не выступаў, але паспяховы адбор на АГ – яго галоўны поспех за апошнія гады.

Шанцы ў плаванні праглядаюцца ў Іллі Шымановіча. Калі ўзяць сусветны рэйтынг плыўцоў па найлепшым часе з пачатку 2023-га, то ў Шымановіча на дыстанцыі 100 м брасам, дзе ёсць ліцэнзія на АГ, атрымаецца чацвёрты вынік – а там, глядзіш, нехта памыліцца. Зрэшты, тут трэба паказаць максімум у пэўны момант і беларускаму плыўцу. У Токіа з гэтым узніклі праблемы. У жанчын верагоднасць узяць медаль прывідная: Анастасія Шкурдай у аналагічным рэйтынгу 9-я на 200 м на спіне (наўрад ці ўсе суперніцы рэзка здадуць) і толькі 33-я на 100-метроўцы тым жа стылем, а Аліна Змушко стаіць 24-й у спісе на 100 м брасам.

У цяжкай атлетыцы ёсць верагоднасць медаля ў Яўгена Ціханцова, які на АГ-2020 увогуле не справіўся са штангай у штуршку. Па выніках адбору на Гульні-2024 Ціханцоў трапіў у групу з сямі лідараў – і толькі кітаец Лю Нанхуа далёка наперадзе па кілаграмах, а найлепшыя вынікі астатніх шасцярых уклаліся ў трохкілаграмовы прамежак, таму тут усё магчыма. На Гульні таксама адабраліся Эдуард Зязюлін і Сюзана Валадзько, але іх топавыя вагі на пару дзясяткаў кг меншыя, чым у троек найлепшых у іх катэгорыях – а ёсць яшчэ і супернікі з невялікай перавагай над беларускімі прадстаўнікамі, так што тут шанц на ўзнагароды практычна адсутнічае.

Магчымы медаль у чэмпіёна АГ-2020 батутыста Івана Літвіновіча. Падпісант за рэпрэсіі для адбору ў Парыж зʼездзіў на два этапы Кубка свету – і ў абодвух выпадках браў бронзы, застаючыся ў пратаколе ўслед за топавымі спартсменамі з Кітая, у чыіх прадстаўнікоў на апошніх двух Алімпіядах не атрымлівалася ў вырашальныя моманты. Збіраецца на АГ і дзяўчына Літвіновіча Віялета Бардзілоўская, але яна на КМ і ў фіналы не выходзіла – пра шанцы на ўзнагароду тут казаць не выпадае.

Нязвыклы медаль свеціць у тхэквандо – натуралізаваны з Расіі асяцінец Георгій Гурцыеў у 2023-м стаў віцэ-чэмпіёнам свету, а ў 2024-м прайшоў еўрапейскую кваліфікацыю. Адзначым, што перамоца Гурцыева ў фінале ЧС-2023 карэец Пэ Чжун Со на АГ не патрапіў – прайграў унутраную канкурэнцыю ў зборнай.

На гэтым спіс прэтэндэнтаў на медалі з ліцэнзіяй на АГ сканчаецца – узнагароды відавочна не свецяць у акадэмічным веславанні (Яўген Залаты атрымаў пуцёўку за сёмае месца ЧС-2023), кулявой стральбе (Уладзіслаў Дземеш у пісталеце з 10 метраў узяў ліцэнзію на шостым даступным для еўрапейцаў адборы, то бок у момант, калі ўсе наймацнейшыя пуцёўкі даўно ўжо мелі) і на велашасэ (у Беларусі адно жаночае месца па не такім ужо высокім рэйтынгу краіны). Але ёсць яшчэ віды, дзе дэ-юрэ ліцэнзій яшчэ няма, а шанцы – самыя рэальныя.

У першую чаргу гэта тэніс, дзе Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка ўжо не выпадуць з топ-56 рэйтынгу на 10 чэрвеня, па якім праводзяць адбор на Гульні. Аднак незразумела, ці пусцяць тэнісістак у Парыж, а ў выпадку Азаранкі – ці патрэбная ёй увогуле Алімпіяда. Аднак Сабаленку складана не лічыць прэтэндэнткай на медалі – падпісантка за рэжым усё ж трымаецца другой у сусветным рэйтынгу. Праўда, у Парыжы для яе ёсць свае цяжкасці.

У лёгкай атлетыцы ўсё яшчэ незразумела, пусцяць беларускіх прадстаўнікоў на АГ ці не. Але калі ўсё ж такі будзе «зялёнае святло», ёсць каму працягнуць традыцыі ў кіданні молата: Аляксандр Шымановіч ужо двойчы за заліковы для Гульняў перыяд паслаў снарад за 80 метраў – так змаглі яшчэ толькі чатыры чалавекі, трое з якіх завочна абагналі Шымановіча толькі на пару дзясяткаў сантыметраў. У астатніх з тых беларускіх лёгкаатлетаў, хто па факце выканаў алімпійскі нарматыў, шанцы на медалі горшыя – іх па найлепшых выніках абганяюць шэсць і больш спартсменаў.

Разам мы налічылі дзевяць патэнцыйных медалістаў, але гэта пазітыўны прагноз. У рэальнасці будзе вельмі добрым паказнікам нават паўтарэнне выніку ў сем медалёў Токіа.

У якіх яшчэ відах беларускія атлеты могуць узяць пуцёўкі на АГ?

• у пентатлоне на свежым этапе Кубка свету пятае месца заняла маладая Марыя Гнедчык – калі так пойдзе і далей, яна можа прабіцца на АГ па агульным рэйтынгу, а калі не, то трэба будзе трапіць у топ-3 на ЧС у чэрвені, тады і пра алімпійскія медалі можна будзе пагаварыць;

• 8-9 траўня пройдзе сусветны адбор у веславанні на байдарках і каноэ – беларускім спартсменам даступны два класы лодак: ліцэнзіі даюць двум найлепшым у адзіночках і толькі пераможцам у двойках, поспех будзе дастатковай заяўкай на барацьбу за пʼедэстал АГ;

• у пачатку траўня адбудуцца еўраадбор і таксама кваліфікацыйны ЧЕ па стральбе з лука – але дагэтуль незразумела, ці будуць там удзельнічаць стралкі з Беларусі, а калі так, то ці толькі індывідуальна (за большасць пуцёвак пазмагаюцца каманды з трох чалавек, якія на саміх АГ выступяць і асабіста), зрэшты, медалі Гульняў там у любым выпадку не свецяць;

• у канцы красавіка адбудзецца еўрапейскі, а ў траўні – сусветны адбор па акадэмічным веславанні, там можа ўзяць ліцэнзію ў «адзіночцы» Таццяна Клімовіч, але гэта не прэтэндэнтка на ўзнагароды Гульняў;

• у траўні пройдзе апошні, сусветны адбор у дужанні, але хто яшчэ там здольны «дабрацца» – ужо не зусім зразумела;

• на канец траўня запланаваны другі сусветны адбор у боксе – на першым было толькі два прадстаўнікі ад Беларусі, з кваліфікацыяй яны не справіліся;

• 22-26 траўня пройдзе ЧЕ па мастацкай гімнастыцы – там магла б узяць пуцёўку на АГ Аліна Гарнасько, але падпісантку за рэжым, як і ўсіх астатніх беларускіх гімнастак, не хоча бачыць на турніры еўрапейская федэрацыя, а альтэрнатыў гэтаму шляху адбору ўжо няма.

Іншыя пасты карыстальніка

Засталася толькі адна каманда, якая не прайгравала ў ЧБ-2025, пазбавіўшы «Іслач» статусу непераможнай
Сёння, 18:17
Жодино очень быстро забило три мяча Гутору, но в Борисове скорость стала еще выше – а потом БАТЭ разнесли в юбилей
Учора, 20:50
За еще один провал Гончаренко в России зовут слабым с «херней» и «ужасным футболом» – а вот в Беларуси видят «высокий потенциал»
Учора, 16:00
1
Как рассказ о Глебе помог стрясти с газеты 28 тысяч долларов – история о свободе слова и праве на ошибку в Беларуси
Учора, 12:00
3
«Молодечно» проигрывает и с новым коучем (хотя Брест забил с трудом), а вот «Арсенал» снова забрал победу после месяцев без
13 чэрвеня, 22:59
1
Даведаліся, куды завуць Алоса са зборнай Беларусі, дзе далі добрую прыбаўку, і чаму ён сам упісаў у кантракт Шарснёва
13 чэрвеня, 18:00
2
В Беларуси вел бизнес, а в Польше стал тренировать (в клиентах – Шкурин, з/п за 8 часов в неделю впечатляет)
13 чэрвеня, 14:47
1
Звезда белхоккея верит, что матч НХЛ соберет в Минске аншлаг с билетами от 300 до 1000 баксов. Кому у нас это по карману?
13 чэрвеня, 11:59
1
Беларус в системе «Реала» стал чемпионом не Испании, а Д2 Мадрида – но это хороший итог, а еще решил в детском «эль-класико»
12 чэрвеня, 18:00
1
Место Алоса в сборной Беларуси явно под угрозой – вот почему и кто просится на смену
11 чэрвеня, 19:30
3
Беларусские политзаключенные после тюрем приходят в себя через бег – но еще у них есть особая миссия
11 чэрвеня, 13:30
3
Такого покера у России еще не было! Сборную Беларуси снова размазали – на новой арене стала в ряд с Гренадой и Замбией
10 чэрвеня, 22:15
2
Гутар больш памыляецца, чым у ЧБ-2024, ды яшчэ наеў бакі, але застаецца асноўным у «Мінску» – даведаліся чаму
10 чэрвеня, 18:00
4
Новый стадион в Минске вмещает 30+ тысяч человек. А разве сборная Беларуси способна столько собрать?
10 чэрвеня, 14:00
4
Как Дулуб вернулся в Украину и выиграл свою войну за лицензию. И кого он хочет видеть боссом АБФФ
9 чэрвеня, 15:00
1
Директор «МЛ» признался, что делает ставки – хотя, судя по бумагам АБФФ, ему нельзя, а еще есть вопросы к Гутору и Драгуну
9 чэрвеня, 12:00
1
Роналду забил, получил травму и взял трофей – Лига наций у Португалии!
9 чэрвеня, 00:50
Карьера и жизнь младшего Костицына: езда без прав, дебют против Захарова, наркодилер, фак на «Минск-Арене», громкий развод – это малая доля
8 чэрвеня, 12:30
4
В первом медальном составе Минска капитан был украинец – воевал, выучил беларусский, воспет в тексте Вольского
8 чэрвеня, 06:00
4
30 лет при Лукашенко без ажиотажа, аншлаг при пустых местах. Как в Минске открыли Национальный стадион
7 чэрвеня, 21:44
4
Усе пасты