Брамнік зборнай Беларусі па пляжным футболе Макарэвіч: «Усе слаі адчулі, што жыць зараз нялёгка. Таму столькi людзей жадаюць перамен»

Брамнік зборнай Беларусі па пляжным футболе Валерый Макарэвіч падзяліўся меркаваннем наконт перадвыбарчай сітуацыі ў Беларусі.

– Зараз у краіне складаны час?

– Ён цягнецца ўжо даўно і нічога не мяняецца. Не назаву, што менавiта зараз стала цяжка. Гэта паступова iшло і iшло. На мой погляд, абурэнне людзей ўжо. Усе слаi адчулi, што жыць зараз нялёгка. Таму зараз столькi людзей жадаюць перамен.

– Ты жадаеш перамен?

– Я жадаю, каб наш народ жыў у дастатку, усім хапала і пенсій, і заробкаў, дзеці маглі вучыцца, выказваць свае меркаванні.

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья