Валерый Макарэвіч: «Разганяюць ланцугi салiдарнасцi? Гэта бясчынства. Нельга так да людзей ставiцца»

Брамнік зборнай Беларусі па пляжным футболе Валерый Макарэвіч падзяліўся меркаваннем аб жорсткіх затрыманнях людзей, якія стаялі ў чарзе ў краму «Symbal.by».

– Тое, што ў краіне адбываецца – ланцугi салідарнасці, якія разганяюцца, чэргі ў краму, – як да гэтага адносіцца?

– Гэта бясчынства, так нельга да сваіх грамадзян ставіцца. У людзей, якія гэта робяць, ёсць і дзеці, і сем’і, і яны павінны разважаць, што яны робяць.

– 9 жніўня што будзе? Пойдзеш на выбарчы ўчастак, каб аддаць свой голас?

– Напэўна, гэтым часам буду за мяжой, але паспрабую аддаць свой голас. Я пакуль яшчэ разважаю, за каго, – сказаў Макарэвіч.

Нагадаем, крама Symbal.by гандлюе вопраткай і сувенірамі ў нацыянальным стылі. У нейкі момант улады канфіскавалі партыю футболак з надпісам «ПСІХОЗ%». Пазней для магазіна пачаліся шматлікія праверкі, а пасля спынілася вытворчасць, а крама па вул. Машэрава закрывалася. Увечары аўторка, 23 чэрвеня, каля гэтай крамы з’явілася чарга. Людзі прыйшлі падтрымаць краму, і што-небудзь купіць, так як з 29 чэрвеня кропка зачынялася. Пазней пад’ехаў аўтазак з АМАПам і людзей пачалі жорстка затрымліваць. Аб гэтай падзеі выказаліся многія публічныя людзі, у тым ліку і спартсмены.

Меліціна Станюта: «Што гэта было ўчора? Стаiш у чарзе ў краму – сядзiш у аўтазаку! Дзе падзеўся закон, якi нас ахоўвае?»

Хижинкова о задержаниях около магазина Symbal.by: «Кажется, чем больше они пытаются запугать, тем меньше их боятся»

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья