Маці Віталя Шчэрбы: «Ад Дашы Домрачавай такога я не чакала! Калі б у мяне былі такія дзеці, як у яе брат, калі б ён вышарваўся па гэтых пратэстах…»

73-гадовая Валянціна Шчэрба, якая падпiсала праўладнае пiсьмо спартсменаў, шкадуе, што Дар’я Домрачава не адвучыла брата ад кепскіх звычак.

«Пра Леўчанку я ведаю вельмі шмат, нічога мне пра яе не кажыце. Я ўсё ведаю, але нічога агучваць не буду.

Ад Дашы Домрачавай такога я не чакала! Калі б у мяне былі такія дзеці, як у яе брат, калі б ён вышарваўся па гэтых пратэстах… Я ведаю, які гэта хлопчык, вельмі нават добра. Шкада, што сястра не адвучыла яго ад кепскіх звычак», – сказала Шчэрба.

11 кастрычніка брат Дар’і Домрачавай Мікіта ехаў у госці да маці, але быў зьбіты сілавікамі. На яго склалі пратакол за «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

23 лістапада адбыўся суд. Мікіту Домрачава аштрафавалі на 540 рублёў.

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья