Tribuna/Биатлон/Блоги/Смольская абурылася, што ёй з мужам недаплацілі ў Расіі – і пачула папрок у нахабстве. А вось колькі сям'я зарабіла за сезон

Смольская абурылася, што ёй з мужам недаплацілі ў Расіі – і пачула папрок у нахабстве. А вось колькі сям'я зарабіла за сезон

Быццам бы і не мала, але ў Еўропе можна атрымаць куды больш.

Автор — Alex Zagorski
1

У апошнія дні біятлоннага сезона-2024/25 прадстаўнікі зборнай Беларусі моцна накацілі на расіян, і гаворка не пра змаганне на дыстанцыі, хаця і там бывае горача ледзь не да кулакоў.

У пятніцу пасля спрынту Кубка так званай Садружнасці выступіла Дзінара Смольская. Лукашыстка перамагла, але засталася вельмі незадаволенай станам трасы ў Мурманску:

– Цікавая гонка, але выкласціся па дыстанцыі не ўдалося. Адзін участак гатовы жахліва, хочацца звярнуць увагу арганізатараў на гэты момант. Так траса не павінна быць гатовая да міжнародных спаборніцтваў, – заявіла Смольская, дадаўшы, што ў яе стаміліся ногі ды яшчэ ўспаліліся надкосніцы.

Але тое не ўсё. На наступны дзень экс-Алімбекава на пару з Ксеніяй Вараб'ёвай узяла срэбра ў эстафеце, а яе муж Антон Смольскі – бронзу на пару з Паўлам Бялько. У сваім Telegram-канале лідарка зборнай Беларусі напісала, што «хлопцы і дзяўчынкі бегалі бясплатна», маўляў, прызавыя за гэтыя гонкі не прадугледжаныя. На адрас Саюзу біятланістаў Расіі прагучала прэтэнзія: «Як так?»

Словы беларускі ў СБР абверглі цягам двух гадзін. Дырэктар арганізацы Аляксандр Пак заявіў, што грошы за мужскую і жаночыя эстафеты прадугледжаны такія ж, як за змешаную эстафету. У непаразуменні чыноўнік звінаваціў трэнераў.

– Палажэнне з усімі правіламі правядзення спаборніцтваў, у тым ліку і пра тое, якія будуць прызавыя, было агучанае на сходзе каманд. Чаму трэнеры не давялі гэтую інфармацыю да спартсменаў, я сказаць не магу, – пракаментаваў Пак.

Смольскай засталося толькі аджартавацца – маўляў «расходзімся, усё будзе». Але ад хэйту з боку расійскіх аматараў біятлона гэта не ўратавала. Некаторым з іх не спадабалася, што прыхільніца рэпрэсій чымсьці незадаволеная – яе звінавацілі ў нахабстве і прапанавалі правесці наступны сезон у Беларусі.

Але фінансавая трывога Смольскай зразумелая – яны з Вараб'ёвай выйгралі штосьці каля 4 тысяч долараў. Увогуле, у адрозненні ад чэмпіянату Расіі, дзе апошнім часам шмат гаварылі пра дыскрымінацыю беларусаў (выступалі па-за залікам і без права на медалі з прызавымі), на Кубку так званай Садружнасці грамадзяне Беларусі нават маглі разлічваць на большыя прызавыя, чым гаспадары, прычым так было цягам усяго сезона.

Калі падлічыць у адпаведнасці з прызавымі месцамі, то можна зрабіць выснову, што ў Расіі сям'я Смольскіх змагла зарабіць. На тамашніх этапах Кубку Садружнасці экс-Алімбекава зарабіла 25 тысяч долараў, Антон Смольскі – яшчэ 32 тысячы долараў.

На так званай «Міжнароднай лізе клубнага біятлона» Антон Смольскі атрымаў 3,7 тысячы долараў (бронза ў мас-старце і эстафеце), яго жонка – 1,5 тысячы (8-я ў мас-старце і бронза эстафеты).

Агулам сям'я Смольскіх набегала і настраляла на Кубку Садружнасці і «МЛКБ» 62 тысячы долараў. І гэта без уліку прызавых на чэмпіянаце і Кубку Расіі, якія, як распавядаў Антон Смольскі ў верасні, асобна выплочвае рэжымнае міністэрства спорту, федэрацыя біятлона і спонсары. Калі выплаты робяцца згодна з цэннікам СБР, на гэтых турнірах пара атрымала 11 тысяч долараў прызавых – агулам ужо $73 тысячы.

Быў яшчэ і «Кубак наймацнейшых спартсменаў» у Раўбічах, дзе таксама прадугледжваліся салідныя прызавыя: 1,8-3,5 тысячы долараў за перамогу ў асабістых гонках і эстафеце 1+1; 5,6-7 тысяч долараў за эстафету 2+2. Смольскія, дзякуючы сваім поспехам, атрымалі 27 тысяч долараў.

У суме за гонкі сезона-2024/25 Антон і Дзінара Смольскія выйгралі 100 тысяч долараў прызавых. Быццам бы і не кепска, але на міжнародных спаборніцтвах, ад якіх беларусы і расіяне адхіленыя праз вайну ва Украіне, круцяцца зусім іншыя грошы. Пераможца гонкі на этапе Кубка свету атрымлівае 15 тысяч еўра, за другое месца давалі 12 тысяч, за трэцяе – 10. 10-е месца ацэньвалася ў 3,5 тысячы, 15 – у 2.

Канкурэнцыя, зразумела, непараўнальна вышэйшая, але і даходы адпаведныя. Пераможца агульнага заліку ў мужчын нарвежац Стурла Лагрэйд за сезон зарабіў 351 тысячу еўра, а яго суайчыннік Тар'ей Бё, які стаў 8-м па прызавых, – 123,5 тысячы.

Пераможца сезону ў жанчын немка Францыска Пройс стала багацейшай на 364 тысячы еўра, а восьмай па прызавых аказалася францужанка Жанна Рышар – 133 тысячы.

Вітаўт
Яны ўжо чакаюць, што за перамогу ў эстафеце атрымаюць і бонусы ад пуціна.
Ответить
0

Другие посты пользователя

У дзюдо нібыта дазволілі беларусам выступаць пад рэжымнай сімволікай. Вось якім бокам тут сябар Пуціна
19 мая, 19:00
Гэтыя беларусы з футбола і хакея муцяць з мадэлямі – у тых бывае праца на спорце і шмат тысяч падпісчыкаў
19 мая, 11:00
«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста
11 мая, 06:00
4
Віцебск прымаў два запар паўфіналы Кубка – і «МЛ» меў гледачоў у 8 разоў больш! Гэта не баг, а тэндэнцыя – вось чаму так адбываецца
10 мая, 12:30
5
Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
7 мая, 06:23
2
Яшчэ нядаўна быў не гатовы трэнаваць, а цяпер яго каманда – лідар ЧБ: крыўдна звальнялі, вылетаў у Д3, хоча максімум
6 мая, 11:39
4
Туміловіч ужо месяц у Ізраілі: цешыцца пашпартным багаццем, рыхтаваўся да бойкі на стадыёне, нібыта вяртаецца ў пляжку
6 мая, 05:57
4
Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду
5 мая, 14:29
3
На пляжным ЧС на Сейшэлах зборная Беларусі гуляе на той жа арэне, што і год таму ў Дубаі. Вось як яна адолела 3 тысячы км
5 мая, 06:29
2
У веласпорце Беларусі адкрылі мастацкую галерэю – уцягнулі іншыя віды ў выставы, прапануюць набыць працы за тысячы долараў
30 апреля, 16:00
Зорная банда «Узды», пераможца Кубку на афішы са Сталіным, касяк з блогерам пад алкаша – такая во весялуха ў Д3
30 апреля, 06:00
«Мяшкоў» не прайграе СКА два гады, хаця можа саступаць і 6 мячоў – цяпер забраў сёмы трафей, асадзiўшы сына Барбашынскага
29 апреля, 12:40
Ён – магістрант, яна – былая сцюардэса. Цікавае пра аднаго з самых закрытых беларусаў НХЛ і яго сям'ю
29 апреля, 06:34
Беларус прэтэндуе на 2 асабістыя ўзнагароды ў галоўнай юніёрскай лізе ЗША. З ім клуб узяў першы за 20 гадоў трафей і рушыць да іншага
28 апреля, 11:00
3
У Д2 ёсць клуб з фантастычнай серыяй няўдач – пайшоў працягваць яе, хоць неспартыўна і не ўсе рэжымнікі ўхвалілі
26 апреля, 06:00
1
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!
25 апреля, 14:00
3
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 апреля, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 апреля, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 апреля, 16:19
Верагодна, менавіта гэтая жанчына распавяла вашым бацькам пра фітнес, як і сотням тысяч іншых беларусаў. Вось што з ёй цяпер
21 апреля, 12:03
2
Все посты