Tribuna/Футбол/Блоги/Футбольное поле/🔥 Шкурын адзначыўся галамі ўпершыню са жніўня: выйшаў на замену і прынёс доўгачаканую перамогу

🔥 Шкурын адзначыўся галамі ўпершыню са жніўня: выйшаў на замену і прынёс доўгачаканую перамогу

Перформанс беларуса.

Автор — Alex Zagorski

10 лістапада ў 15-м туры вышэйшай лігі Польшчы «Сталь» дзякуючы дублю беларуса Іллі Шкурына абыграла «Пушчу» 2:0. Мелецкі клуб падыходзіў да супрацьстаяння з серыяй у чатыры матча без перамог, апошнім разам «Сталь» дамагалася поспеху 5 кастрычніка, калі абыграла «Лехію» (2:1). А ў Шкурына са статыстыкай ўвогуле была бяда: апошнім разам беларускі нападнік забіваў 19 жніўня .

Сённяшні матч супраць «Пушчы» беларус пачаў на скамейцы і з'явіўся на полі на 62-й хвіліне пры ліку 0:0. Праз шэсць хвілін серыя з дзевяці безгалявых гульняў перарвалася: Шкурын упэўнена рэалізаваў стоадсоткавы момант. А на 74-й беларус замацаваў перамогу прыгожым перакідам.

Цяпер на рахунку беларуса чатыры гола і адзін галявы пас у 12 матчах. «Сталь» займае 15 радок у табліцы з 15 пунктамі.

Пасля перапынку на міжнародныя гульні мелецкі клуб чакае супрацьстаянне з «Радамякам», а 1 снежня – з «Легіяй», якая нядаўна разнесла мінскае «Дынама» ў Лізе канферэнцый. Чакаем галоў Шкурына ў гэтых матчах?