Все новости

Віталь Гуркоў: «Можна незадаволена бурчаць: «Цяпер беларуская мова i культура – гэта папса». Добра! Мне падабаецца такая папса!»

16 ноября 2016, 23:53
5

Чэмпіён свету па тайскім боксе і вакаліст гурту Brutto Віталь Гуркоў распавеў, якi патрыятызм ён лiчыць здаровым.

– Ці мае цяперашняе моладзь пазытыўны настрой? Мы – пакаленьне 30-гадовых – перажывалі свой уздым у сярэдзіне 2000-х. Затым у грамадзтве, падаецца, наступіла апатыя. Як адчуваюць сябе сёньняшнія 18-20-гадовыя? Ці іх энэргія, аптымізм, патрыятызм растуць? Ці ўсё заталося так, як было дагэтуль?

– Галоўнае, каб гэта быў здаровы патрыятызм. Не магу сказаць, што ўсё трымаецца на ранейшым узроўні. Можа, я хаджу ў ружовых акулярах, але я адчуваю пазытыўныя перамены. Расьце папулярнасьць моўных курсаў і нацыянальнай сымболікі. Адбываюцца рэчы, пра якія я ня мог марыць яшчэ паўгода таму. У цэнтры Менска назьбіралі 10 тысячаў подпісаў за тое, каб прызнаць нацыянальную сымболіку гістарычнай каштоўнасьцю. У пераходзе мэтро людзі свабодна вывешваюць бел-чырвона-белы сьцяг і зьбіраюць подпісы. І ніхто ім не перашкаджае! Яшчэ паўгода таму гэта магло падавацца вар’яцтвам.

Нацыянальная зборная па футболе зьмяніла форму й стала «Камандай пад белымі крыламі». Што гэта? Гэта – трэнд. Гэта трэнд адраджэньня культуры, мовы, гісторыі, самасьвядомасьці. Мне падаецца, гэта ўсё разьвіваецца ў правільным накірунку. Памалу адбываюцца пазытыўныя перамены. Можна незадаволена бурчаць: «О’кей, цяпер беларуская мова й культура – гэта папса». Добра! Мне падабаецца такая папса! – сказаў Гуркоў.

Показать еще 5