Все новости

Намеснік галоўнага рэдактара «Нашай Нівы»: «Гуркоў выглядае крыху недарэчна ў сваёй вайне з БАТЭ»

14 ноября 2017, 11:37
31

Намеснік галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Зьміцер Панкавец падзяліўся меркаваннем пра выказванні Віталя Гуркова.

«Зараз скажу непапулярную думку, але Гуркоў выглядае крыху недарэчна ў сваёй вайне з БАТЭ. Гуркоў выступае ў маргінальным відзе спорта, які цікавы абмежаванай колькасці спецыялістаў і жменьцы заўзятараў. Калі б Гуркоў не карыстаўся белмовай, то інтарэс да яго быў нулявы, як да любога іншага тайца. БАТЭ ж шмат гадоў грыміць у Еўропе, павышаючы імідж нашай краіны. Параўноўваць поспехі Гуркова і БАТЭ, гэта як параўноўваць Сашу Нэма і Эмінема, напрыклад. Ды і ў тым жа БАТЭ ёсць Віталь Радзівонаў, які для папулярызацыі белмовы яўна робіць не менш за Гуркова», – адзначае Панкавец.

Показать еще 31