Все новости

Віталь Гуркоў: «У часы майго юнацтва таленты нараджаліся ў мясарубцы. Сёння стаўку робяць на тую ж савецкую сітэму: вялікая дзяржава, нехта – ды праб’ецца»

4 августа 2018, 16:20
6

Шматразовы чэмпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў адказаў на пытанне, як даць нашаму спорту новы штуршок і спыніць рэгрэсію.

«Не ведаю, я не займаюся падрыхтоўкай прафесійных спартоўцаў. Магу толькі дзяліцца меркаваннямі. У часы майго юнацтва таленты нараджаліся ў мясарубцы. І сёння, мне здаецца, стаўку робяць на тую ж савецкую сітэму: вялікая дзяржава, нехта – ды праб’ецца. Першы шэраг расстралялі – другі падышоў. Хоць вельмі многіх траўмаў, што здараюцца з-за перагрузу, можна было б і пазбегнуць. А для гэтага апроч прафесійных вузкаспецыялізаваных заняткаў у спартсмена павінна быць якасная лячэбная фізкультра, узнаўленчая работа, каб цягам спартовай дзейнасці цела не руйнавалася. Нельга выціскаць сокі да апошняга. Чалавечыя запчасткі – гэта не ступіца падшыпніка ад “Фальксвагена”, табе нічога не заменяць», – сказаў Гуркоў.