Все новости

Віталь Гуркоў: «Шмат людзей адрэагавала менавіта на фотку. Яны пабачылі: «О! Гэта нейкія фашысты! Як ён можа ў гэты святы дзень публікаваць фатаграфію з гэтымі фашыстамі?»

21 мая 2020, 09:14
13

Шматразовы чэмпіён свету па муайтай Віталь Гуркоў у стрыме Tribuna.com узгадаў свой пост у інстаграме пра парад.

– Мой пост наконт параду? Як жа мне не прыляцела? Мне ўжо прыляцела за ўсё на свеце. Нічога не баюся ў тым плане, што магу выказваць сваю думку адпаведна таму, што адбываецца навокал. Я гэтага не саромеюся. А наконт майго фотаздымку… Што ты зразумеў з маёй «хуліганскай» выхадкі?

– Я зразумеў, што «этот День Победы антисептиком пропах» (цытата з запісу Гуркова – Tribuna.com). Гэта вельмі добрая іронія наконт падзей таго дня.

– Ну вось, спадзяюся, такіх людзей, як ты, шмат. Бо, разумееш, шмат людзей адрэагавала менавіта на фотку. Яны пабачылі: «О! Гэта нейкія фашысты! Як ён можа ў гэты святы дзень публікаваць фатаграфію з гэтымі фашыстамі?» Насамрэч трэба растлумачыць, што гэта за фашысты. У сакавіку, яшчэ да ўсіх гэтых спраў з каранцінам, мне пашчасціла пабываць з дзяўчынай на Тэнерыфе. І там адбываўся карнавал, на якім прысутнічала шмат розных істот – ад супергерояў да антыгерояў. Былі і дзядулі ў гэтай форме. Не ведаю, ці сапраўдная яна. Проста па фане я з імі сфатаграфаваўся. Не лічу гэта злачынствам. Усё адно выклаў бы гэтую фотку ў іншы дзень. А тут так атрымалася, што сітуацыя была дарэчы.

Показать еще 13