Все новости

Гуркоў пра пратэсты ў Беларусі: «Трэба пратрымацца да 12-га чэмпіёнскага раўнду. Дакладна, палову раўндаў мы ўжо прайшлі»

14 апреля 2021, 10:38
1

Беларускі кікбаксэр, шматразовы чэмпіён свету і вакаліст гурту BRUTTO Віталь Гуркоў параўнаў пратэсты ў Беларусі з 12-раундавым боем, перадае «Радыё Свабода».

- Якую спартовую мэтафару вы б прапанавалі для беларускай рэвалюцыі?

— Трэба пратрымацца да 12-га чэмпіёнскага раўнду. Дакладна, палову раўндаў мы ўжо прайшлі. Якімі будуць наступныя раўнды, яшчэ ніхто ня ведае. Трэба быць мацнейшымі, больш асцярожнымі і ўважлівымі, не губляць канцэнтрацыі. І ўсё будзе добра. Адказ на гэтае пытанне залежыць ад таго, што вы лічыце перамогай. Я лічу перамогай, калі ў нас будзе незалежная, вольная Беларусь са сваёй мовай, культурай, гісторыяй.

- Як ставіцеся да «радыкалізацыі» супраціву? Ці ня будзе такая змена фармату больш дзейснаю?

— У нас няма і не было рэсурсаў для радыкалізацыі супраціву. У нас зачышчаная тэрыторыя ўжо вельмі даўно, ніхто ня мог гэтым займацца і ніхто ня здолеў бы. Беларусы — эўрапейская нацыя з пэўнымі каштоўнасьцямі. Больш спакойная ў гэтым пляне. У нас толькі ў 90-я нешта падобнае магло быць. Тым больш з разьвіццём новых тэхналёгій мы бачым, што пратэст адразу быў інстаграмавы, з крутымі фоткамі і ўсім астатнім. 80% людзей, якія аказаліся зацягнутыя ў яго, ня ведалі і не маглі нават уявіць, што з таго боку будзе такое зло і жахі — гранаты, выбухі, стрэлы ў людзей.

Беларусы — пазытыўныя, таму хочуць адказу на пытаньне, калі гэта ўсё скончыцца. Пасьля Новага году, вясной, 25 сакавіка, 9 траўня... Давайце ня ставіць ніякіх датаў, не падманваць і не падманвацца. Проста рабі што павінен, і будзе што будзе, – сказаў Гуркоў.