Жонка Кудзіна Таццяна Пархімовіч сустрэлася з мужам ўпершыню з моманту затрымання

 Таццяна Пархімовіч, жонка шматразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе Аляксея Кудзіна, ў інтэрв’ю  «Народнай волі» распавяла пра першае спатканне з мужам з моманту яго затрымання.

-Як прайшло спатканне?

– Спатканне доўжылася дзве гадзіны, размаўлялі па тэлефоне праз шкло. Настрой у Аляксея бадзёры, хаця, натуральна, ён спадзяваўся на больш мяккі прысуд. Але зараз кажа так: «Што далі — усё маё». У мяне таксама да апошняга заставалася надзея, што прысуд не будзе звязаны з рэальным пазбаўленнем волі.

У душы ўсё-такі разумела, што працэс над вядомым спартсменам у пэўным сэнсе будзе паказальным, таму тэрмін дадуць немалы. Хаця з пацярпелым і прымірэнне ёсць, і грашовая кампенсацыя выплачана. Да таго ж у Лёшы ніколі не было судзімасці, у яго столькі дасягненняў…

А ўвогуле, пра яго справу мы размову практычна не вялі, больш гаворка ішла пра нейкія асабістыя рэчы: сям’ю, сяброў.

- Як ваш бізнес развіваецца?

— Калі шчыра, то ніяк, карціна, скажам так, не вельмі радасная. Як вядома, мы з Лёшам — індывідуальныя прадпрымальнікі, у мяне да сітуацыі з каранавірусам ў Маладзечне былі тры магазіны біжутэрыі, а зараз застаўся толькі адзін. Неяк выжываем.

Але, як бы мне ні было складана, думаю, Аляксею зараз куды складаней. Хаця ў мяне вельмі моцны муж. Не толькі на рынгу, але і па жыцці. Веру, што справіцца з усімі выпрабаваннямі.

Нагадаем, 11 жніўня баец Аляксей Кудзін прысуджаны да 2,5 гадоў пазбаўлення волі. Прысуд абвясцілі ў судзе Маладзечанскага раёна. У ліпені яго экстрадавалі ў Беларусь з Расійскай Федэрацыі насуперак рашэнню Еўрапейскага суда па правах чалавека.

Алексей Кудин: «Если мне суждено нести этот крест, готов нести его до конца. Жыве Беларусь! Мы разам!»

 

 

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные