Алімпійскі чэмпіён Камінскі: «Спартоўцы не павінны ўвязвацца ў тое, у чым мала разумеюць. Гэтаксама я супраць і таго, каб палітыкі лезьлі ў спорт»

Алімпійскі чэмпіён па веласпорце Уладзімер Камінскі для «Рыдаё Свадбода» падзяліўся меркаваннем пра выказванні спартсменаў на тэму перадвыбарнай сітуацыі ў Беларусі.

«Калі 9 жніўня прыйду на выбарчы ўчастак, зразумела, як грамадзянін зраблю свой выбар. Што тычыцца сымпатыяў, якія агучваюцца ў мэдыя... Я лічу, што гэта выкарыстаньне аўтарытэту спартоўцаў у палітычных мэтах – ня важна, зь якога боку. Калі яшчэ пачало паўставаць пытаньне спорту і палітыкі, з улікам свайго жыцьцёвага досьведу прыйшоў да высновы: спартоўцы, тым больш вядомыя, не павінны ўвязвацца ў тое, у чым мала разумеюць. Гэтаксама я супраць і таго, каб палітыкі лезьлі ў спорт. На вашым радыё гэтую пазыцыю ў свой час агучыў публічна.

Атлеты, якія ідуць на дзяржаўныя пасады, становяцца палітыкамі. Зрэшты, палітык таксама можа вырашыць займацца спортам. Чаму не? Перафарматаваньне асноўнай дзейнасьці. Але трэба займацца гэтым прафэсійна, забыцца пра мінулае. Шмат хто ўжо выказаўся наконт выбараў – Арамнаў, Домрачава, Карстэн, іншыя. Паўтаруся, гэта эксплюатацыя вядомай асобы. Што да грамадзянскай пазыцыі? Я згодны з нашым Героем Беларусі: выбары павінны быць чэснымі і справядлівымі. А ўжо хто будзе ацэньваць тую чэснасьць – з гэтым складаней. У кожнага свая праўда.

Усім вядомае выказваньне: перамагае мацнейшы. Бясспрэчна, трэба мець вялікую сілу, каб перамагчы ў выбарчай барацьбе. Тым больш пры нашай сыстэме – моцнай, трывалай. Калі кандыдаты, якія выйдуць на гэтую дарогу, змогуць знайсьці такія рэсурсы, ну дык паглядзім. Мы ж галасуем не за прозьвішча, а за лепшае жыцьцё для ўсіх. Грамадзянін, прыходзячы на выбарчы ўчастак, разважае аднолькава: каб было камфортна яму, ягонай вёсцы, ягонаму гораду, ягонай краіне. А глябальна мысьляць палітыкі, яны павінны стварыць умовы. Таму спадзяюся, што ў нас будзе ўсё добра», – сказаў Камінскі.

Максим Рыженков: «Некоторым спортсменам посоветовал бы внимательно подумать, прежде чем показушно безответственно рассуждать о вещах, далеких от их понимания»

Дарья Домрачева: «Я абсолютно точно за свободные и честные выборы у нас в стране»

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья