Все новости

Шалковіч пра 60 содняў на Акрэсціна: «З альпінісцкага вопыту дапамагло тое, што палову жыцця я спаў на цвёрдай паверхні. Таму для мяне на падлозе спаць было лёгка»

12 января 2022, 09:31

Альпініст і інжынер Анатоль Шалковіч, які адсядзеў 60 содняў на Акрэсціна, распавёў аб тым, як альпінісцкі вопыт дапамог яму ў турме.

«Спачатку я сядзеў у ВІП-умовах, камера на 6 месцаў, дзе было 6 чалавек. Матрацы, кніжкі, усё як трэба. Але пасля першых 15 сутак мяне перавялі ў камеру да «бэчэбэшнікаў», дзе я правёў астатнія 45 сутак. Камера стала як родная. Там было яшчэ весялей.

Не так зручна, можа, бо спалі на падлозе, і на 4 ложкі ўжо 16 чалавек. Але ж гэта было і добра: людзей больш, адпаведна і цяплей, і пагутарыць можна больш. З альпінісцкага вопыту дапамагло тое, што палову жыцця я спаў на цвёрдай паверхні. Таму для мяне на падлозе спаць было лёгка. Роўная падлога — такім мяне не здзівіш. 

Я ведаў, што хутка не выйду, бо пасля першых 7 сутак за кратамі да мяне прыйшоў міліцыянт і сказаў, што я сцягоў навешаў шмат, таму мне адмерылі 4 тэрміны, а пасля выпусцяць.

Так што я рыхтаваўся, што 60 сутак і будзе. Былі думкі, што можа неяк раней адпусцяць, але ж могуць і дадаць. Але ж яны свае словы стрымалі, таму ніякіх прэтэнзій да іх няма», – сказаў Шалковіч.