Нам очень жаль
5 0

Страница временно недоступна

У нас кое-что сломалось, но мы это уже чиним.
Обновите страницу чуть позже
или воспользуйтесь нашими соцсетями

Страхановiч ды трэнер «Славіi» прымуць удзел у сацыяльным праекце «Чытаем па-беларуску»

«Славія» падтрымала праект для школьнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom».

Віцэ-капітан клуба Алег Страхановіч і адзін з трэнераў каманды Міхась Лакамы прымуць удзел ва ўроку беларускай мовы для малодшых школьнікаў у Мазыры. Галоўная задача сацыяльнага адукацыйнага праекта – падтрымаць і развіць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры ў малодшых школьнікаў.

Плануецца, што праект ахопіць у агульнай колькасці 150 школ па ўсёй Беларусі, і больш 15 000 вучняў пачатковых класаў атрымаюць дадатковыя веды па роднай беларускай мове, літаратуры і культуры. Адзначым, што настаўнікі праекта – вядомыя беларускія пісьменнікі, акцёры і тэлевядучыя: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юрый Жыгамонт, Таццяна Сівец, Алена Масла.

«Славія-Мазыр» імкнецца праводзіць некаторыя свае праекты на беларускай мове. Напрыклад, мы перавялі на беларускую мову афіцыйны гімн і герб клуба. Мы таксама лічым, што важна прывіваць любоў да роднай мовы малодшаму пакаленню, таму «Славія» з задавальненнем далучаецца да праекта і прыме ўдзел ва ўроку «Чытаем па-беларуску з velcom» у родным для нас горадзе», – расказаў прэс-сакратар клуба Генадзь Ракаўшчык.

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья