Все новости

«Аліварыя» правяла майстар-клас для заўзятараў «Мова футбола» па-беларуску

17 июня 2016, 18:47
5

Кампанія «Аліварыя» правяла адкрыты майстар-клас па беларускай мове «Мова футбола» для заўзятараў. Першы беларускамоўны міністр, а цяпер пасол у Францыі Павел Латушка, а таксама спартыўныя каментатары Павел Баранаў і Дзмітрый Герчыкаў распавялі прысутным пра беларускамоўныя футбольныя тэрміны і асаблівасці працы падчас жывых эфіраў.

«У Парыжы цяпер, вядома, вельмі шумна, але святочна. На чэмпіянат прыехала больш за мільён гасцей. Вельмі добра, што ў Мінску таксама ёсць сапраўдная фан-зона, дзе да таго ж можна заўзець па-беларуску. Дзякуючы «Аліварыі» мы далучаемся да еўрапейскай традыцыі «заўзення» ў найлепшым сэнсе гэтага слова. У Францыі, у сваю чаргу, будуць спрабаваць наша піва «Аліварыя Залатое» падчас чэмпіянату».

Гасцям паказалі слоўнік-прэзентацыю і распавялі, як правільна гучаць футбольныя тэрміны па-беларуску.

Показать еще 5