Все новости

Лідэр рок-гурта «Палац» Алег Хаменка: «Белыя крылы» гэта безумоўны сімвал Беларусі і я ўзрадаваны, што гэты сімвал будзе прыняты нашімі спартоўцамі»

4 июля 2016, 11:02
1

Лідэр вядомага рок-гурта «Палац» Алег Хаменка падзяліўся меркаваннем аб выбары брэнда для нацыянальнай зборнай Беларусі.

«Увогуле вобраз «зямлі пад белымі крыламі» узвысіў і аднавіў Караткевіч. І гэта не кабінетная міфалогія. Ён сапраўды меў для гэтага шмат гістарычных падставаў. Легенды гавораць аб тым, што вобраз ўзнік у часы адзінства ў Рэчы Паспалітай Беларусі, Украіны ды Польшчы. І тады гэта уяўлялася як трыадзіная дзяржава: каралеўства, княства і краіны. Ці трыадзіная зямля. Кашешне, была размова аб тым, што Польскае каралеўства – гэта зямля пана Езуса. А аб тым, што Айчына, бог, айцец, безумоўна, прадстаўляе там Украіну як патрыю. Руская Літва альбо Беларусь – гэта зямля святога духа. І з гэтай прычыны і гаварылі: «Зямля пад белымі крыламі». Крыламі белакрылага анёлу. І, канешне, белыя крылы гэта безумоўны сімвал Беларусі і, напэўна, сучаснай Беларусі. З гэтай прычыны я ўзрадаваны тым, што гэты сімвал будзе прыняты нашімі спартоўцамі. Дай божа тое вельмі слушна», – сказаў Хаменка у эфіры «АБФФ-ТВ».

Нагадаем, АБФФ запусціла конкурс па выбары брэнда для нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе.