Все новости

Павел Баранаў: «Беларусы – натуральныя эўрапейцы. Але бяз мовы самадастатковай нацыяй мы ня станем аніяк»

10 июля 2016, 21:36
24

Беларускi камэнтатар Павел Баранаў ацаніў важнасьць беларускамоўнай прысутнасьці ў тэлеэфіры, у тым ліку спартовым.

«Вялікая колькасьць людзей глядзіць футбол раз на два гады, ад чэмпіянату Эўропы да чэмпіянату сьвету. Пачуўшы беларускую мову, спадзяюся, яны натхняюцца; у дзяцей, спадзяюся, нешта адкладаецца ў галаве, у падлеткаў. З Божай дапамогай гэтае насеньне, якое мы кідаем, магчыма, актывізуе інтарэс нашага народу да нашай жа мовы.

Я ўжо ня раз казаў і паўтару рэч даволі патасную: «Мова — душа народу». Гэта адлюстроўвае толькі тое, што бяз моўнага асяродзьдзя дасканалай, суцэльнай нацыі не атрымаецца. Лішні раз у гэтым пераконваюся, калі выяжджаю за мяжу, гляджу, як жывуць людзі ў тым ці іншым асяродку: мова для іх — сродак яднаньня, яна дазваляе адчуваць сябе сапраўдны народам. Беларусы — натуральныя эўрапейцы, і мы павінны імі застацца. Але бяз мовы самадастатковай нацыяй мы ня станем аніяк», – паведамiў Баранаў.

Показать еще 24