Все новости

Каментатар ТК «2+2» Паваразнюк: «Лічу, што з сённяшнім складам і трэнерскім штабам «Карпаты» ў наступным годзе будуць змагацца за еўракубкі»

23 марта 2017, 13:30
5

Журналіст і каментатар украінскага тэлеканала «2+2» Дзмітрый Паваразнюк распавёў аб працы Алега Дулуба у «Карпатах».

– Шчыра кажучы, для мяне нічога дзіўнага з «Карпатамі» не адбылося. Каманда і раней дэманстравала нядрэнны футбол. Не было толькі выніку. Ды і апошнія перамогі клуб атрымаў над «Александрыяй» і «Валынню», якіх лідарамі не назавеш. А тое, што калектыў ў апошніх трох матчах не прапусціў ніводнага мяча, звязваю найперш з гульнёй ад абароны. Дулуб намагаецца гуляць у хуткі футбол, але для гэтага ў яго пакуль не хапае патрэбных футбалістаў. Хаця лічу, што з сённяшнім складам і трэнерскім штабам «Карпаты» ў наступным годзе будуць змагацца за еўракубкі.

Пра Дулуба, дарэчы, да пераезду ў Львоў у нас нічога не чулі. Ніхто не разумеў, што гэта за трэнер. Ва Украіне наогул за беларускім футболам сочаць мала. Ведаем, што зборную пэўны час трэніраваў Аляксандр Хацкевіч, чэмпіёнам з’яўляецца БАТЭ... – распавёў Паваразнюк.

Поўнае інтэрв’ю з Паваразнюком чытайце па спасылцы.

Показать еще 5