Все новости

Віталь Гуркоў: «Радзівонаў адзін з нешматлікіх, хто робіць нейкую вартую справу для Беларусі»

13 ноября 2017, 21:38
8

Чэмпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў у інтэрв’ю карэспандэнту Tribuna.com Сяргею Мельніку распавёў, як ставіцца да беларускага футболу.

– Вы сочыце за беларускім футболам?

– Не сачу за футболам увогуле. Дзіўна так, але мне не шкада. Мяне не прыцягвае гэтая гульня. Я не футбольны заўзятар. Але ў дзяцінстве хадзіў у секцыю ў Сцяпянке ў нейкі спарткомплекс. На жаль, нават не памятаю, як звалі трэнера.

- Тым не менш, які-небудзь беларускі футбаліст выклікае ў вас гонар?

– Віталь Радзівонаў.

- Чаму менавіта ён?

– Ён адзін з нешматлікіх, хто робіць нейкую вартую справу для Беларусі і вельмі актыўна падтрымлівае розныя сацыяльныя праекты. А пра астатніх я проста не ведаю, – падвёў вынік баксёр.

Показать еще 8