Все новости

Грамадскі дзеяч Франак Вячорка: «Праз 10-20-30 гадоў «Дынама», БАТЭ, «Крумкачы» будуць запрашаць фанатаў па-беларуску, а Случаку не будзе працы»

28 марта 2018, 09:32
39

Грамадскі дзеяч Франак Вячорка закрануў тэму беларускай мовы, якую айчынныя футбольныя клубы выкарыстоўваюць для прыцягнення заўзятараў.

«Давайце на хвілінку заплюшчым вочы і ўявім Беларусь праз 10-20-30 гадоў. Якой яна будзе? Гэта будзе Беларусь, у якой Дзень волі будзе дзяржаўным святам. На Кастрычніцкай плошчы будзе open-air, на якім будзе выступаць Akute, РСП і будзе 100 тысяч чалавек. Дзе новы дэмакратычна абраны прэзідэнт будзе прымаць віньшаванні з усяго свету з Днем волі. Людзі, якія захочуць адзначыць свята шэсцем, атрымаюсь гэтую магчымасць на цэнтральным праспекте Мінску.

Гэта будзе горад, краіна, якая будзе адносіцца да еўрапейскай супольнасці. З Барысава і Баранавічаў будуць лётаць лоукосты ў Берлін і Стамбул. Сюды прыдуць міжнародныя арганізацыі. Наш пашпарт з «Пагоняй» падымецца ў рэйтынгу пашпартоў і ўсе будуць марыць стаць беларусамі.

Гэта будзе краіна, ў якой прадавачка «Еўраопту», кіраўнік дзяржаўнага тэлебачання і тэлевядучыя будуць ведаць беларускую мову. І, галоўнае, бацькам не трэба будзе ў інтэрнэце збіраць тысячы подпісаў, каб аддаць сваіх дзетак у беларускамоўны дзіцячы садок. Дзе нашыя любімыя каманды – «Дынама», БАТЭ, «Крумкачы» будуць запрашаць сваіх фанатаў па-беларуску, а моўнаму інспектару Ігару Случаку (актывіст) проста не будзе працы, таму што ўсё будзе па-беларуску.

Гэта тая Беларусь, пра якую мы з вамі марым і пра якую марылі айцы-заснавальнікі БНР», – сказаў Вячорка падчас святочнага канцэрту, прысвечанага 100-годдзю абвяшчэння БНР.

Показать еще 39