Все новости

Павел Кляннё: «Мне здаецца, што адно ачко з «Іслаччу» – гэта мала»

15 июля 2018, 19:14
12

Нападнік мінскага «Тарпеда» Павел Кляннё лічыць, што для яго каманды вынік матча з «Іслаччу» (1:1) мог быць лепшым, перадае прэс-служба «чорна-белых».

– На мой погляд, мы павінны былі сёння перамагаць, браць тры ачкі, якія былі нам вельмі патрэбны. На жаль, не атрымалася перамагчы. Маё меркаванне, што адно ачко – гэта мала. У кожнай гульні трэба імкнуцца да перамогі. Мы гэта і робім, але, на жаль, і у сённяшнім матчы. Я вельмі задаволены, што выйшаў, дапамог камандзе, але меркаванне, што трэба больш.

– Які настрой панаваў у распранальні пасля матчу?

– Усе разумелі, што гэта не зусім паспяховы вынік. Былі задаволеныя, але, каб узялі тры ачкі, думаю, уся каманда святкавала б гэта. Мне здаецца, што адно ачко з «Іслаччу» – гэта мала. 

– Усё яшчэ наперадзе?

– Будзем імкнуцца да перамогі кожны раз. Думаю, у наступных гульнях я ўжо не буду так бурна святкаваць галы, а буду думаць, што нам патрэбны тры ачкі, і тады мы пераможам, – лічыць Кляннё. 

Кляннё выйшаў на замену ў другім тайме і на 88-й хвіліне забіў гол, які прынёс нічыю «Тарпеда».  

Відэа: «Тарпеда» Мінск

Показать еще 12