Все новости

Клянье пра БРСМ: «У любой краіне павінна быць арганізацыя, якая развівае моладзь, аб’ядноўвае яе»

8 ноября 2018, 09:37
8

Паўабаронца мінскага «Тарпеда» Павел Клянье падзяліўся меркаваннем пра БРСМ.

«Як вам лепей сказаць: мяне ніхто не прымушаў уступаць. Настаўнікі проста казалі, што мы павінны гэта зрабіць, таму што далей будзе прасцей паступіць у ВНУ і значна лягчэй вучыцца ў школе. Гэта быў дзесьці пяты-шосты клас.

Ніхто супраць таго, каб уступіць, не быў. Я і сам уступіў, але потым ніякага дачынення да БРСМ не меў. У школе запрашалі паўдзельнічаць, але я не хадзіў туды. Лічу, што у любой краіне павінна быць арганізацыя, якая развівае моладзь, аб’ядноўвае яе. Але маё меркаванне такое: БРСМ ёсць – добра, няма – была б, напрыклад, нейкая іншая арганізацыя», – сказаў Клянье.

Показать еще 8