Все новости

Команда «Першы Рэгіён» прекращает выступление в Д3 и написала письмо АБФФ: «Мы не згодныя з тымі з’явамі, якія адбываюцца ў беларускім спорце і краіне ў дачыненні да спартоўцаў, каманд і прадстаўнікоў СМІ»

1 октября 2020, 20:33
2

Команда второй лиги «Першы Рэгіён» выступила с открытым письмом в адрес АБФФ.

«Мы не згодныя з тымі з’явамі, якія адбываюцца ў беларускім спорце і краіне ў дачыненні да спартоўцаў, каманд і прадстаўнікоў СМІ.

Таму на камандным сабраніі мы вырашылі, што павінны выразіць салідарнасць з калегамі, якія доўгія гады ў любым стане змагаліся да крыві за гонар Беларусі на спаборніцтвах, якія прасоўвалі наш спорт у медыйным полі наперад, не даючы безнадзейна адстаць ад сучасных тэндэнцый у вобласці спорту.

Пачынаючы з бліжэйшай гульні супраць ФК «Маладзечна», мы прыпыняем свой выступ у другой лізе чэмпіяната РБ да моманта спынення падобных з’яў у беларускім спорце.

Разумеючы, якія будуць санкцыі, мы дзякуем за вялікі прафесіяналізм усім спецыялістам Дэпартаменту Правядзення Спаборніцтваў АБФФ, якія з самага пачатку і да сённяшняга дня максімальна дапамагалі нам і зрабілі магчымым удзел нашай маленькай каманды ў Чэмпіянаце РБ. Таксама вялікі дзякуй працоўнікам Медычнага Дэпартамента АБФФ і генсеку С.М. Жардзецкаму, якія вельмі прафесійна і хутка дапамаглі нам падчас лекавання і дыягностыкі, калі нашыя гульцы захварэлі на COVID-19.

Мы прабачаемся за незгуляныя гульні перад нашымі супернікамі і, галоўнае, перад нашымі неверагоднымі заўзятарамі і партнерамі. Спадзяемся, што наша сумесная неспыняемая праца на карысць берасцейскага футбола дазволіць нам яшчэ шмат разоў пабачыцца на стадыёнах!

Гэта было слаўнае паляванне, сябры!» – говорится в сообщении.

Отметим, что в августе АБФФ засчитала «Першаму рэгiёну» техническое поражение. Клуб просил перенести игру со «Стэнлес», так как не видит смысла играть без зрителей.