Все новости

Натальля Васкабовіч: «Хакейны чэмпіянат сьвету, чэмпіянат сьвету па пяціборʼі – гэта сьвята для беларускага народу, але на дадзены момант ні пра якія сьвяты ня можа ісьці размова»

27 января 2021, 15:12

Найлепшая футбалістка Беларусі ў 2016 і 2017 гадах, брамнік Натальля Васкабовіч, якая адзіная з жаночай зборнай Беларусі па футболе падпісала ліст вольных спартоўцаў, распавяла для «Радыё Свабода» пра заклік фонду спартовай салідарнасьці да УЭФА ўвесьці санкцыі супраць беларускіх спартовых чыноўнікаў.

«Я лічу, што не павінны пацярпець гульцы. Трэбы жыць сумленна. Калі ёсьць парушэньні з боку футбольнай фэдэрацыі і ёсьць доказы парушэньняў, то трэба пакараць санкцыямі. У УЭФА сядзяць недурныя людзі. Ёсьць парушэньні — трэба пакараць. Няма парушэньняў – жывем спакойна.

Я лічу, што хакейны чэмпіянат сьвету, чэмпіянат сьвету па пяціборʼі – гэта сьвята для беларускага народу, але на дадзены момант ні пра якія сьвяты ня можа ісьці размова. Як і большасьць беларусаў, як грамадзянка гэтай краіны, я мару, каб увесь гэты жах скончыўся, каб у нас была мірная краіна са свабодай слова, каб мітынгі не праходзілі з агнём і не заканчваліся турмой ці шпіталем», – сказала Васкабовіч.