Все новости

Брамнік «Крумкачоў» Калтыгiн: «Мне блізкая ідэя клуба «супраць гвалту». Мой брат знаходзіцца пад следствам на Валадарскага ўжо паўгады, хоць толкам яго ні ў чым абвінаваціць не могуць»

24 февраля 2021, 22:54

Брамнік «Крумкачоў» Аляксей Калтыгiн распавёў, чаму перайшоў у клуб, а таксама пра свайго брата, які знаходзіцца пад следствам.

- Чаму вырашыў перайсці да нас?

– У гэтай камандзе сабраны сапраўдныя прафесіяналы і, вядома, у такіх умовах ты становішся мацней з кожным днём, з кожнай праведзенай трэніроўкай. Само сабой, мне блізкая ідэя клуба «супраць гвалту», бо гэта сітуацыя закранула і маю сям’ю. Мой старэйшы брат знаходзіцца пад следствам на Валадарскага ўжо амаль паўгады, хоць толкам яго ні ў чым абвінаваціць не могуць.

- Чым «Крумкачы» адрозніваюцца ад іншых клубаў?

– «Крумкачы» маюць незвычайную аўру, а узаемадзеянне заўзятараў і гульцоў – гэта тое, ад чаго сапраўды захоплівае дух.

- Якую мэту паставіў на сезон?

– Мэта адна – стаць першымі, – сказаў Калтыгiн.