Все новости

Ультрас салігорскага «Шахцёра» будуць байкатаваць гульні каманды з-за палітычнай сітуацыі ў краіне

28 февраля 2021, 11:17
10

Ультрас салігорскага «Шахцёра» будуць байкатаваць гульні каманды з-за палітычнай сітуацыі ў краіне.

«Заява!

Мы, прадстаўнікі фанацкага руху ФК «Шахцёр», занепакоены сітуацыяй у краіне, калі за смерці і збіццё людзей ніхто не нясе адказнасці. Калі суды плююць на Канстытуцыю і законы. Калі сістэма абясцэньвае чалавечае жыццё і лёс.

У сітуацыі, што склалася, мы не можам уявіць агрэсіі да заўзятараў іншых клубаў і аб’яўляем нейтралітэт да ўсіх фанацкіх рухаў нашай краіны да стабілізацыі сітуацыі. Мы апаненты, а не ворагі!

Таксама, пакуль мы спыняем актыўную падтрымку каманды на стадыёнах нашай краіны. Але, хлопцы, ведайце – мы заўсёды побач з вамі!

Жыве Беларусь!» – паведаміў паблік Ultras Shakhter.

Показать еще 10