Все новости

Фан-рухі «Тарпеда-БелАЗ» ды мінскага «Тарпеда» спыняюць актыўную падтрымку клубаў з-за палітычнай сітуацыі ў краіне

28 февраля 2021, 13:45
7

Фан-рухі «Тарпеда-БелАЗ» ды мінскага «Тарпеда» спыняюць актыўную падтрымку клубаў з-за палітычнай сітуацыі ў краіне.

«Пакуль у Беларусі будуць асуджваць, збіваць ды забіваць людзей за ўласныя меркаванні, фан-рухамі «Тарпеда» Жодзіна ды «Тарпеда» Менску было вырашана спыніць актыўную падтрымку клубу. Салідарныя з Аляксандрай Герасіменяй, Надзеяй Астапчук, Васілём Хамутоўскім, Аленай Леўчанка, Мікітам Мешчэраковым, Аляксандрай Раманоўскай і многімі многімі іншымі смелымі беларускімі спартоўцамі. Разам да перамогі!» – паведамілі фанаты.